Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 кастрычніка 2018, 09:06

Арына Сабаленка прызнана лепшай тэнісісткай свету ў верасні

8 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка прызнана лепшай тэнісісткай свету ў верасні, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на жаночую тэнісную асацыяцыю (WTA).

Акрамя беларускі на гэта званне прэтэндавалі шостая ракетка планеты японка Наомі Осака і чэшка Караліна Плішкава, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу.

У мінулым месяцы Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухані і цяпер уваходзіць у топ-20 лепшых тэнісістак свету.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі