Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2020, 11:08

Арына Сабаленка прайграла ў 1/4 фіналу турніру ў Дубаі

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка завяршыла выступленне на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі з прызавым фондам $2,6 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У чвэрцьфінальным матчы беларуска, якая займае 13-е месца ў сусветным рэйтынгу, уступіла другой ракетцы планеты румынцы Сімоне Халеп - 6:3, 2:6, 2:6.

У паядынку за выхад у фінал Сімона Халеп сустрэнецца з амерыканкай Джэніфер Брэдзі (52-і нумар рэйтынгу WTA).

На старце турніру Арына Сабаленка перамагла грачанку Марыю Сакары (21) - 6:2, 4:6, 6:1, а затым перамагла сваю партнёршу па парных спаборніцтвах бельгійскую тэнісістку Элізэ Мертэнс (22) - 6:4, 6:3.

На мужчынскім турніры ў французскім Марсэлі з прызавым фондам 691 тыс. еўра беларус Ягор Герасімаў (72) у 1/8 фіналу згуляе з дзясятым нумарам сусветнага рэйтынгу бельгійцам Давідам Гафенам. У парным разрадзе гэтага турніру беларуска-ізраільскі тандэм Андрэй Васілеўскі / Ёнатан Эрліх не змог прабіцца ў паўфінал, уступіўшы нідэрландска-харвацкаму дуэту Уэслі Колхаф / Нікола Мекціч - 3:6, 5:7.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі