Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 жніўня 2021, 09:33

Арына Сабаленка прабілася ў другі круг тэніснага турніру ў Манрэалі

 12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка з перамогі пачала выступленне на турніры катэгорыі WTA-1000 у канадскім Манрэалі з прызавым фондам $2,5 млн, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Трэцяя ракетка планеты 11 жніўня сустракалася з амерыканскай тэнісісткай Слоан Стывенс (62-і нумар сусветнага рэйтынгу) і выйграла ў трохсэтавым паядынку - 7:6 (7:4), 4:6, 6:4. Матч прадаўжаўся 2 гадзіны 28 мінут. У гульні за выхад у чрэрцьфінал саперніцай Арыны Сабаленка стане прадстаўніца Канады Рэбека Марына (220).

Мінулай ноччу ў паядынку 1/16 фіналу экс-першая ракетка свету Вікторыя Азаранка  (15) перамагла ў двух сэтах румынскую тэнісістку Сарану Кырсцю (40) - 6:2, 6:2. Наступнай саперніцай беларускі будзе грачанка Марыя Сакары (18).
У парным разрадзе Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс стартуюць з 1/8 фіналу.

Спаборніцтвы ў Манрэалі завершацца 15 жніўня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі