
Арына Сабаленка. Фота WTA
19 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка атрымала другую перамогу на турніры катэгорыі "Прэм'ер" у Дубаі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў паядынку 1/8 фіналу Арына Сабаленка за паўтары гадзіны абыграла сваю партнёрку па парных спаборніцтвах бельгійскую тэнісістку Элізэ Мертэнс - 6:4, 6:3. У першым раўндзе беларуска перамагла грачанку Марыю Сакары - 6:2, 4:6, 6:1.
У чвэрцьфінале Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж румынкай Сімонай Халеп і Унс Джабір з Туніса.
Турнір у Дубаі з прызавым фондам $2,6 млн завершыцца 22 лютага.-0-