26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў сусветным рэйтынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
На мінулым тыдні перад пачаткам турніру ў чэшскай Остраве Арына Сабаленка была на 12-й пазіцыі, а пасля перамогі на гэтых спаборніцтвах паднялася на адзін радок, набраўшы 4045 балаў. Фіналістка остраўскага турніру Вікторыя Азаранка таксама перамясцілася на адну пазіцыю ўверх і цяпер знаходзіцца на 13-м месцы, маючы 3426 балаў. Аляксандра Сасновіч займае 92-е месца, набраўшы 798 ачкоў, у Вольгі Гаварцовай 570 балаў і 129-я пазіцыя.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,
2. Сімона Халеп (Румынія) - 7255,
3. Наомі Осака (Японія) - 5780,
4. Сафія Кенін (ЗША) - 5760,
5. Эліна Світоліна (Украіна) - 5260,
6. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,
7. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,
8. Петра Квітава (Чэхія) - 4516,
9. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4505,
10. Серэна Уільямс (ЗША) - 4080.
У мужчынскім рэйтынгу лепшы з беларускіх тэнісістаў Ягор Герасімаў знаходзіцца на 83-й пазіцыі, маючы 781 заліковы бал, у Ільі Івашкі, які выйграў турнір у Стамбуле, 573 балы і 114-е месца.
Топ-10 рэйтынгу АТР:
1. Новак Джокавіч (Сербія) - 11 740 ачкоў,
2. Рафаэль Надаль (Іспанія) - 9850,
3. Дамінік Цім (Аўстрыя) - 9125,
4. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя) - 6630,
5. Стэфанас Цыцыпас (Грэцыя) - 5925,
6. Данііл Мядзведзеў (Расія) - 5890,
7. Аляксандр Звераў (Германія) - 5015,
8. Андрэй Рублев (Расія) - 3429,
9. Дыега Шварцман (Аргенціна) - 3285,
10. Матэа Берэціні (Італія) - 3075.-0-