ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 25 мая 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
02 сакавіка 2020, 15:23

Арына Сабаленка паднялася на 11-е месца ў рэйтынгу WTA

Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography
Арына Сабаленка. Фота Jimmie48 tennis photography

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка займае 11-е месца ў абноўленым рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тыдзень таму Арына Сабаленка займала 13-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, а пасля эфектнай перамогі на прэстыжным турніры ў Досе паднялася на два месцы, маючы ў сваім актыве 3615 балаў. У Вікторыі Азаранка 991 бал і 56-я пазіцыя, Аляксандра Сасновіч мае 561 бал, знаходзячыся на 116-й пазіцыі, у актыве Вольгі Гаварцовай 433 балы і 142-е месца.

На гэтым тыдні дзве беларускі згуляюць на турніры ў мексіканскім Мантэрэі. У першым раўндзе Вікторыя Азаранка сустрэнецца са славенскай тэнісісткай Тамарай Зіданшак (71-ы нумар рэйтынгу WTA), а Вольга Гаварцова будзе спаборнічаць з амерыканкай Каралін Долхайд (131).

Топ-10 сённяшняга рэйтынгу WTA:

1. Эшлі Барці (Аўстралія) - 8717 ачкоў,

2. Сімона Халеп (Румынія) - 6076,

3. Караліна Плішкава (Чэхія) - 5205,

4. Б'янка Андрэеску (Канада) - 4555,

5. Сафія Кенін (ЗША) - 4365,

6. Кікі Бертэнс (Нідэрланды) - 4335,

7. Эліна Світоліна (Украіна) - 4301,

8. Белінда Бенчыч (Швейцарыя) - 4010,

9. Серэна Уільямс (ЗША) - 3915,

10. Наомі Осака (Японія) - 3625.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі