Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 кастрычніка 2018, 10:27

Арына Сабаленка намініравана на званне лепшай тэнісісткі свету ў верасні

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Арына Сабаленка намініравана на званне лепшай тэнісісткі свету ў верасні. Інфармацыя аб гэтым размешчана на афіцыйным сайце Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БЕЛТА.

У мінулым месяцы Арына Сабаленка выйграла турнір катэгорыі "Прэм'ер" у кітайскім Ухане і цяпер займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу.

Акрамя беларускі на званне лепшай тэнісісткі першага асенняга месяца прэтэндуюць шостая ракетка планеты японка Наомі Осака і чэшка Караліна Плішкава, якая займае 7-е месца ў сусветным рэйтынгу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі