Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 кастрычніка 2021, 10:13

Арыян Цютрын з Беларусі заваяваў бронзу ЧС па барацьбе ў Нарвегіі

5 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі барэц вольнага стылю Арыян Цютрын выйграў бронзавы медаль чэмпіянату свету ў Осла (Нарвегія), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Спартсмен, які выступае ў вагавой катэгорыі 57 кг, на шляху да п'едэстала пераадолеў супраціўленне грузіна Гогі Дзігуа - 11:1, Бехбаяра Эрдзенебатына з Манголіі - 3:1. Потым было паражэнне ад будучага фіналіста турніру Алірэзы Сарлака з Ірана - 6:7. У суцяшальным раўндзе Арыян Цютрын не пакінуў шанцаў Джузэпэ Рыкарда Рэа Вільяраэлю - 10:0. Паядынак за бронзу супраць турка Сулеймана Атлі быў куды цяжэйшы, але таксама завяршыўся вікторыяй прадстаўніка Беларусі - 3:1.

Што датычыцца астатніх медалістаў у гэтай вагавой катэгорыі, то перамогу святкаваў амерыканец Томас Гілман, які перамог у вырашальным паядынку Алірэзу Сарлака - 5:3. Яшчэ адзін бронзавы медаль на рахунку немца Хорста Лера.

Шанц выйграць бронзу быў у яшчэ аднаго беларускага спартсмена Амаргаджы Магамедава (92 кг). Аднак у спрэчцы за бронзу яму ўступіў дарогу Асман Нурмагамедаў, які выступае за Азербайджан. Другі бронзавы медаль атрымаў прапіску ў ЗША дзякуючы Джэйдэну Майклу Цібары Коксу. Тытул чэмпіёна свету ў гэтым дывізіёне выйграў іранец Камран Гасемпур, які адолеў у схватцы за золата расіяніна Магамеда Курбанава - 8:4.

У вазе 65 кг не было роўных расіяніну Загіру Шахіеву, які перамог у схватцы за золата іранца Амірмахамада Язданішэраці - 14:4. Бронзавыя медалі выйгралі Мангол Тулга Тумур Ачыр і кыргыз Алібек Асмонаў.

У катэгорыі 79 кг пяты залаты медаль чэмпіёна свету ў кар'еры выйграў амерыканец Джордан Бароуз. У паядынку за золата ён упэўнена перамог іранца (5:1). Бронзавыя медалі на рахунку Радзіка Валіева з Расіі і грузіна Нікі Кенчадзэ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі