Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2021, 12:55

Арцём Канцавой прызнаны лепшым іграком жніўня, Ігар Кавалевіч стаў лепшым трэнерам

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арцём Канцавой прызнаны лепшым іграком футбольнага чэмпіянату Беларусі ў жніўні. Такі вынік традыцыйнага апытання асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола", у якім удзельнічаюць журналісты вядучых беларускіх СМІ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жніўні 22-гадовы паўабаронца брэсцкага "Руху" правёў 4 матчы, забіў 1 гол і зрабіў 4 рэзультатыўныя перадачы. Па выніках галасавання Арцём Канцавой набраў 21 бал з 36 магчымых, апярэдзіўшы Руслана Цеверава ("Віцебск"), Аляксея Лягчыліна ("Нёман", Гродна) і Аляксандра Васільева ("Гомель").

Лепшым трэнерам апошняга летняга месяца стаў 53-гадовы настаўнік гродзенскага "Нёмана" Ігар Кавалевіч. У жніўні яго падапечныя выйгралі ўсе 4 сустрэчы, забіўшы 11 мячоў і прапусціўшы ўсяго адзін. Дзякуючы пераможнай серыі гродзенская каманда паднялася на 8-е месца ў турнірнай табліцы. Па выніках апытання Ігар Кавалевіч атрымаў 30 ачкоў, абайшоўшы сваіх калег Івана Біёнчыка ("Гомель"), Вячаслава Грыгарова ("Рух", Брэст) і Яўгена Чарнухіна ("Віцебск").

Турнірную табліцу беларускага першынства цяпер узначальвае барысаўскі БАТЭ, у якога 51 ачко пасля 23 праведзеных сустрэч, на адзін бал адстае дзеючы чэмпіён краіны салігорскі "Шахцёр", які згуляў на 3 матчы менш, трэцім ідзе мінскае "Дынама" - 48 ачкоў, на адзін бал менш у актыве "Руху".

У наступным туры сустракаюцца:

24 верасня

"Гомель" - "Дынама" (Брэст).

25 верасня

"Іслач" (Мінскі раён) - "Тарпеда-БелАЗ" (Жодзіна), "Мінск" - "Слуцк", "Рух" - БАТЭ.

26 верасня

"Смаргонь" - "Дынама" (Мінск), "Энергетык-БДУ" (Мінск) - "Віцебск", "Шахцёр" - "Нёман".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі