Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 красавіка 2021, 14:16

Арман-Маршал Сіла выйграў золата ЧЕ па таэквандо ў Балгарыі

12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі таэквандыст Арман-Маршал Сіла, які выступае ў вагавой катэгорыі звыш 87 кг, стаў пераможцам чэмпіянату Еўропы, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

На шляху да свайго трэцяга залатога медаля кантынентальнага форуму мінчанін перамог турка Эмрэ Куталма Атэслі, брытанца Махаму Чо, іспанца Івана Гарсія.

У драматычным фінальным паядынку Арман-Маршал Сіла быў лепшым за расіяніна Уладзіслава Ларына (першы нумар алімпійскага рэйтынгу).

Бронзавыя медалі ў вазе звыш 87 кг выйгралі Іван Гарсія і ўкраінец Андрэй Гарбар.

Золата Армана-Маршала Сілы - гэта другая асабістая ўзнагарода беларускіх спартсменаў на ЧЕ ў Сафіі. Раней бронзавы медаль заваяваў Ігар Казлоў (54 кг).

Наступны кантынентальны форум пройдзе ў 2022 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі