Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 снежня 2022, 20:00

Арганізатары Уімблдона ў 2023 годзе могуць вярнуць на турнір беларусаў і расіян

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары Уімблдонскага тэніснага турніру плануюць у 2023 годзе дапусціць да спаборніцтваў беларусаў і расіян. Такая інфармацыя змешчана ў матэрыяле ўплывовай брытанскай газеты The Times, паведамляе БЕЛТА.

У 2022 годзе беларускія і расійскія тэнісісты былі адхілены ад Уімблдона, прычым яго арганізатары адзначалі, што такое рашэнне было прынята з-за пазіцыі ўрада Вялікабрытаніі. Цяпер жа, пасля таго як Асацыяцыя тэнісістаў-прафесіяналаў (АТР) і Жаночая тэнісная асацыяцыя (WTA) аштрафавалі усеанглійскую тэнісную асацыяцыю (па $1 млн кожная) і прыгразілі выключыць яе са сваіх членаў, брытанцы пераглядаюць сваю пазіцыю ў адносінах да ігракоў з Беларусі і Расіі. Уімблдонскі турнір з'яўляецца адным з самых прэстыжных сярод спаборніцтваў серыі "Вялікага шлема".

У 2022 годзе беларускія і расійскія тэнісісты з-за жорсткай пазіцыі брытанскіх улад не былі дапушчаны на ўсе спаборніцтвы на тэрыторыі Вялікабрытаніі. У турнірах у іншых краінах яны гулялі ў нейтральным статусе.

Канчатковае рашэнне адносна ўдзелу беларускіх і расійскіх тэнісістаў ва Уімблдоне будзе прынята да красавіка 2023 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі