Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2020, 15:21

Арганізатары стварылі камфортныя ўмовы для спартсменаў у "Раўбічах" - украінскі біятланіст

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары стварылі камфортныя ўмовы для спартсменаў у "Раўбічах". Аб гэтым журналістам расказаў украінскі біятланіст Дзмітрый Підручны на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"У "Раўбічах" ідзе напружаная барацьба за медалі, прыехалі моцныя спартсмены. Многія з біятланістаў, якія не ўдзельнічалі ў чэмпіянаце свету, спецыяльна рыхтаваліся да кантынентальных спаборніцтваў, - сказаў Дзмітрый Підручны. - У гэтых цёплых умовах надвор'я трасу арганізатары падрыхтавалі добра і ў прынцыпе стварылі камфортныя ўмовы для спартсменаў. Нават не думаў, што правядзенне чэмпіянату Еўропы магчыма. Арганізацыя нічым не горшая, чым на этапах Кубка свету".

Дзмітрый Підручны стаў трэцім у суперспрынце на чэмпіянаце Еўропы-2020 у "Раўбічах". На рахунку ўкраінскага атлета золата чэмпіянату свету-2019 у пас'юце і ўзнагарода вышэйшай пробы кантынентальнага форуму 2018 года ў змешанай эстафеце.

Усяго ўдзел у чэмпіянаце Еўропы-2020 па біятлоне прымаюць каля 270 спартсменаў у складзе 35 каманд.

Як паведамлялася, беларус Сяргей Бачарнікаў 26 лютага падняўся на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару ў суперспрынце.

Прадоўжацца спаборніцтвы сёння супермікстам і змешанай эстафетай, 29 лютага пройдуць мужчынскія і жаночыя спрынты. Завершыцца чэмпіянат Еўропы 1 сакавіка гонкамі праследавання.

Кантынентальнае першынство было перанесена ў "Раўбічы", паколькі з-за цёплага надвор'я ў Эстоніі арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі РЦАП "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі