Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 сакавіка 2024, 13:02

Арганізатары Мінскага паўмарафону чакаюць 20 тыс. удзельнікаў

Фота з архіва
Фота з архіва
13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачалася рэгістрацыя ўдзельнікаў на Мінскі паўмарафон-2024, які пройдзе 8 верасня, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У бягучым годзе арганізатары самай маштабнай бегавой падзеі ў Беларусі чакаюць амаль 20 тыс. удзельнікаў. Для выступлення ў галоўным забегу на 21,097 км спартсмены пройдуць адбор. Каб паспрачацца за ўзнагароды мужчыны павінны мець вынік у паўмарафоне да 1 гадзіны 15 хвілін, жанчыны - да 1 гадзіны 20 хвілін. Прычым будуць улічвацца вынікі, паказаныя пасля 1 студзеня 2022 года. Заяўкі на галоўны забег прымаюцца да 8 жніўня.     

Акрамя элітнага забегу пройдуць яшчэ некалькі стартаў: на дыстанцыях 10,5 км, 5 км і карпаратыўнай эстафеце, а таксама ў сямейным забегу на 1,5 км. Акрамя таго, упершыню арганізатары прапануюць гасцям паўдзельнічаць у стартах у фармаце эстафеты. Для гэтага трэба сабраць каманду з чатырох бегуноў, тры з якіх пераадолеюць 5 км, адзін - 6,097 км. У кожнай камандзе павінна быць як мінімум адна жанчына. Рэгістрацыя праходзіць на сайце Бегавой лігі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Мінскі паўмарафон праводзіцца з 2013 года і кожны новы старт прыцягвае тысячы прыхільнікаў здаровага ладу жыцця. У мінулым годзе ў свяце бегу прынялі ўдзел больш за 15 тыс. чалавек. Разам з беларусамі спаборнічалі госці з ЗША, Швейцарыі, Аўстрыі, Літвы, Латвіі, Казахстана, Турцыі, Расіі і іншых краін.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі