Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
03 лютага 2021, 13:38

Арганізатары Гульняў у Токіа прадставілі правілы правядзення спаборніцтваў

3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародныя алімпійскі і паралімпійскі камітэты, аргкамітэт "Токіа-2020" прадставілі першую версію правіл правядзення Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Японіі. Такая інфармацыя змешчана на афіцыйным сайце МАК, паведамляе БЕЛТА.

Спартсмены будуць абавязаны ў дадатку даваць справаздачу аб сваім самаадчуванні, максімальна пазбягаць фізічнага кантакту з навакольнымі, уключаючы поціскі рук, выконваць дыстанцыю 2 м паміж сабой, весці план сваіх дзеянняў. Акрамя таго, спартсменам будзе забаронена наведваць спаборніцтвы ў якасці гледачоў, а за 14 дзён да паездкі ў Токіа ўсе атлеты павінны будуць прадаставіць адмоўны вынік тэста на каранавірус.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі