Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 чэрвеня 2020, 09:03

Арганізатары Алімпіяды ў Токіа разглядаюць варыянт яе спрошчанага правядзення

4 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Японіі і арганізацыйны камітэт Алімпіяды ў Токіа разглядаюць варыянт спрошчанага правядзення Гульняў з-за сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса ў свеце, паведамляе ТАСС са спасылкай на губернатара Токіа Юрыка Каікэ.

"Мы хацелі б разгледзець розныя варыянты, сярод іх ёсць рацыяналізацыя і спрашчэнне фармату. Пры гэтым нам неабходна дабіцца разумення з боку нашых грамадзян", - адзначыла Каікэ.

Раней буйнейшая газета краіны "Ёміуры" паведаміла, што ўлады краіны нацэлены на правядзенне Алімпіяды ў паўнацэнным фармаце, аднак сітуацыя з каранавірусам, якая застаецца няпростай, прымусіла іх разглядаць варыянт больш спрошчанага правядзення Гульняў. Паводле даных крыніц выдання, можа скараціцца колькасць удзельнікаў цырымоній адкрыцця і закрыцця Алімпійскіх гульняў. Таксама будуць уведзены абмежаванні для колькасці гледачоў на стадыёнах.

Японскі бок разглядае варыянт правядзення абавязковага тэсціравання на каранавірус не толькі для спартсменаў і членаў каманд, але і для ўсіх балельшчыкаў. Могуць быць уведзены абмежаванні на перамяшчэнне спартсменаў за межамі Алімпійскай вёскі, дзе яны будуць размешчаны.

Алімпіяда ў Токіа павінна была прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года. Аднак з-за пандэміі каранавіруснай інфекцыі спаборніцтвы былі перанесены на год і адбудуцца з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі