Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 кастрычніка 2018, 10:21

Арбітры з Турцыі рассудзяць матч футбалістаў Беларусі і Люксембурга ў Лізе нацый

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты зборнай Беларусі правядуць сёння матч групавога этапу Лігі нацый супраць каманды Люксембурга, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Гульню на полі мінскага стадыёна "Дынама" будзе судзіць брыгада турэцкіх арбітраў, якую ўзначаліць Алі Палабыйык. Сустрэча пачнецца ў 21.45 і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

У першым туры спаборніцтваў у групе 2 (ліга D) беларускія футбалісты перамаглі на сваім полі зборную Сан-Марына з лікам 5:0, а затым у Кішынёве згулялі ўнічыю з Малдовай - 0:0. Каманда Люксембурга спачатку абыграла ў сябе дома малдаўскіх футбалістаў - 4:0, а затым на выездзе ўзяла верх над сапернікамі з Сан-Марына з лікам 3:0.

Сёння зборная Малдовы прыме на сваім полі каманду Сан-Марына.

Турнірнае становішча пасля двух тураў: Люксембург - 6 ачкоў (розніца мячоў - 7-0), Беларусь - 4 (5-0), Малдова - 1 (0-4), Сан-Марына - 0 (0-8).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі