Фота з архіва
2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Гомелі і Магілёве сёння вызначацца апошнія ўдзельнікі паўфінальнай стадыі мужчынскага чэмпіянату Беларусі па гандболе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У магілёўскім спарткомплексе "Алімпіец" гандбалісты "Машэкі" правядуць трэці паядынак чвэрцьфінальнай серыі з гродзенскім "Кронанам". У першым матчы магіляўчане перамаглі ў сябе дома з лікам 29:25, а затым у Гродне сапернікі ўзялі рэванш з рэзультатам 30:28. Таксама сёння гандбалісты "Гомеля" сустрэнуцца на сваёй арэне з МАГК. У іх першай гульні выйгралі гамяльчане - 31:28, а потым у Дзяржынску перамаглі прадстаўнікі Мінскай вобласці - 27:25.
Раней у паўфінал выйшлі два лідары беларускага гандбола. Дзеючы чэмпіён краіны "Мяшкоў Брэст" не адчуў праблем у гульнях з "Буслам Кітая" - 37:21 (дома) і 41:24 (у гасцях), а сярэбраныя прызёры гандбалісты мінскага СКА двойчы аказаліся мацнейшымі за свой фарм-клуб БДУФК-СКА-РДВАР - 40:31 і 32:32.
У спаборніцтвах жаночых каманд усе паўфінальныя пары ўжо вядомы: "БНТУ-БелАЗ" (Мінская вобласць) - "Бярэсце" (Брэст), "Гомель" - "Гараднічанка" (Гродна). Першыя гульні серый да дзвюх перамог пройдуць 19 красавіка, матчы ў адказ адбудуцца 26 красавіка.-0-