Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2022, 15:45

Антон Смольскі: вельмі рады сённяшняму серабру і чатыром нулям

8 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Сярэбраны прызёр Алімпіяды Антон Смольскі вельмі рады сённяшняму поспеху ў індывідуальнай гонцы і таму, што прынёс радасць беларускім балельшчыкам. Аб гэтым ён сказаў пасля свайго першага алімпійскага медаля, паведамляе БЕЛТА.

"Сёння атрымалася вельмі якасная работа - на стрэльбішча мне ўвогуле ўпершыню ўдалося зрабіць чатыры нулі. Вельмі рады, што зарабіў медаль для сваёй краіны, для сваіх блізкіх і падарыў шмат станоўчых эмоцый. Удзячны ўсёй сваёй камандзе, трэнерам за неверагодную працу і цярпенне. Вельмі шчаслівы, што нашы планы ажыццявіліся, для мяне вялікі гонар стаць прызёрам Алімпіяды. Удалося сабраць волю ў кулак і адпрацаваць максімальна", - падкрэсліў Антон Смольскі. Ён таксама адзначыў, што, прыехаўшы на Алімпіяду, спадзяваўся, што павінна адбыцца нешта добрае. Сёння прачнуўся і настройваў сябе на якасную гонку, на шчасце, усё атрымалася выдатна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі