Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 лютага 2022, 13:06

Антон Смольскі стаў сярэбраным прызёрам у індывідуальнай гонцы Алімпійскіх гульняў

8 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускі біятланіст Антон Смольскі стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды ў індывідуальнай гонцы на 20 км з чатырма агнявымі рубяжамі. Гэта першы медаль Беларусі на Гульнях у Пекіне, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лідар беларускай мужчынскай каманды Антон Смольскі, які стартаваў 28-м, выдатна адпрацаваў на стрэльбішчы, не дапусціўшы ніводнага промаху, і паказаў час 49 мін. 02,2 сек. У выніку яго апярэдзіў толькі французскі біятланіст Кентэн Фіён Мае, які пры дзвюх штрафных мінутах прайшоў дыстанцыю за 48 мін. 47,4 сек. Уладальнікам бронзы стаў нарвежац Ёханес Бё (+31,1 сек.; 2).

Гэта першы алімпійскі медаль для мужчынскай зборнай Беларусі з 2010 года. У Ванкуверы-2010 Сяргей Новікаў таксама заняў другое месца ў індывідуальнай гонцы, падзяліўшы серабро з легендарным нарвежцам Оле-Эйнарам Б'ёрндаленам.

Сёння беларускі біятланіст Мікіта Лабастаў заняў 47-е месца, Дзмітрый Лазоўскі на 58-й пазіцыі, Максім Варабей фінішаваў 86-м з 92 удзельнікаў гонкі.

Учора ў жаночай індывідуальнай гонцы на 15 км беларуска Дзінара Алімбекава заняла пятае месца.

Расклад астатніх алімпійскіх гонак біятланістаў:

11 лютага - жаночы спрынт.

12 лютага - мужчынскі спрынт.

13 лютага - мужчынская гонка праследавання; жаночая гонка праследавання.

15 лютага - мужчынская эстафета.

16 лютага - жаночая эстафета.

18 лютага - мужчынскі мас-старт.

19 лютага - жаночы мас-старт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі