Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
16 снежня 2019, 19:29

Антаніна Кошаль і Юрый Шаўцоў атрымалі ўзнагароды НАК Беларусі

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія ўшаноўвання знакамітых у мінулым атлетаў і кіраўнікоў, якія аказалі садзейнічанне ў папулярызацыі спорту і алімпійскіх ідэалаў, адбылася на пасяджэнні Выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

Ганаровай граматай НАК у свой 60-гадовы юбілей адзначаны знакаміты ў мінулым гандбаліст, а цяпер галоўны трэнер нацыянальнай каманды Беларусі Юрый Шаўцоў.

За ўклад у развіццё алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Беларусі падзякамі НАК узнагароджаны алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Антаніна Кошаль і Сямён Шапіра, які займаў пасаду віцэ-прэзідэнта НАК Беларусі з 2017 па 2019 год.

За заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Беларусі медалём НАК "За выдатныя заслугі" ўзнагароджаны старшыня грамадскага аб'яднання "Беларуская асацыяцыя каноэ" Валянцін Байко.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі