ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 13 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +9°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 мая 2017, 14:15

Англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" і галандскі "Аякс" выйшлі ў фінал футбольнай Лігі Еўропы

12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Фіналістамі футбольнай Лігі Еўропы сталі англійскі "Манчэстэр Юнайтэд" і амстэрдамскі "Аякс", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Англійскі клуб у дамашняй паўфінальнай гульні супраць іспанскай "Сельты" не змог парадаваць сваіх балельшчыкаў перамогай. Гаспадары адкрылі рахунак на 17-й мінуце гульні пасля дакладнага ўдару Маруана Фелаіні. Футбалісты "МЮ" прадаўжалі атакаваць, але попеху больш не дабіліся. У другой палове сустрэчы ініцыятыву перахапілі госці з Іспаніі, у канцоўцы паядынку Факунда Ранкалья устанавіў раўнавагу 1:1. Пасля гэтага гола страсці разгарэліся, румынскі суддзя Авідзіу Хэцэган быў вымушаны выдаліць з поля па адным іграку з абедзвюх каманд. На апошняй кампенсаванай мінуце шведскі легіянер "Сельты" Ён Гвідэці мог пакінуць ні пры чым каманду Жазэ Маўрынью, але мяч у сетку не прайшоў і "Манчэстэр Юнайтэд" заваяваў пуцёўку ў фінал. Першая паўфінальная сустрэча ў Віга завяршылася мінімальнай вікторыяй англійскага клуба - 1:0.

Другая пара паўфіналістаў таксама прымусіла хвалявацца футбольных фанатаў. У першай гульні ў Амстэрдаме галандскі "Аякс", здавалася б, зрабіў усё, каб забяспечыць сабе спакойнае жыццё ў другім паядынку з "Ліёнам" - 4:1. Пачатак сустрэчы на полі французскай дружыны і зусім прымусіў засмусіцца балельшчыкаў "ільвоў" - на 27-й мінуце Каспер Ольберг вывеў гасцей наперад. Аднак у апошнюю мінуту перад перапынкам усё рэзка змянілася - Аляксандр Ляказет спачатку рэалізаваў пенальці, літаральна перад самым фінішам тайма забіў другі гол - 2:1 на карысць гаспадароў. У другім тайме абедзве каманды мелі шанцы дабіцца поспеху, але гэта ўдалося толькі Рашыду Гезалю, які на 81-й мінуце зрабіў рахунак 3:1. Астатні час рэзультат не змяніўся, і "Аякс" упершыню з 1996 года прабіўся ў фінал еўракубкавых турніраў.

У актыве амстэрдамскага клуба 4 Кубкі еўрапейскіх чэмпіёнаў (1971-1973, 1995) і 1 Кубак УЕФА (1992). "Манчэстэр Юнайтэд" тройчы валодаў галоўным трафеем кантынентальнага клубнага футбола (1968, 1999, 2008) і аднойчы выйграў Кубак уладальнікаў кубкаў (1991).

Фінальны паядынак розыгрышу Лігі Еўропы адбудзецца 24 мая на полі "Фрэндс Арэны" ў Стакгольме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі