Фота з архіва
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграму вырашальных паядынкаў клубных футбольных турніраў адкрыюць дзве лепшыя каманды Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У іспанскім Більбаа ў фінале другога па рангу турніру Старога Свету сёння сустрэнуцца англійскія "Манчэстэр Юнайтэд" і лонданскі "Тотэнхэм Хостпур" (пачатак матчу ў 22.00 па мінскім часе). Сустрэчу на полі арэны "Сан-Мамес" будзе судзіць нямецкая брыгада арбітраў, якую ўзначаліць рэферы ФІФА Фелікс Цваер. Манчэстэрскія футбалісты нядаўна ўжо гулялі ў Більбаа - у гасцявым паўфінальным матчы яны разграмілі мясцовы "Атлетык" з лікам 3:0, а ў сябе дома таксама дабіліся вікторыі з вялікім лікам - 4:1. Лонданскі клуб двойчы перайграў у паўфінале нарвежскі "Будэ-Глімт" - 3:1 (дома) і 2:0 (у гасцях). Абодва ўдзельнікі сённяшняга паядынку ў мінулы ўік-энд няўдачна правялі сустрэчы перадапошняга тура англійскай прэм'ер-лігі: "Манчэстэр Юнайтэд" уступіў на выездзе лонданскаму "Чэлсі" (0:1), а "Тотэнхэм" прайграў у Бірмінгеме "Астан Віле" (0:2). Манчэстэрцы займаюць 16-е месца, а іх апаненты знаходзяцца на 17-й пазіцыі ў турнірнай табліцы англійскага чэмпіянату. У мінулыя гады "Манчэстэр Юнайтэд" тройчы станавіўся пераможцам Лігі чэмпіёнаў, а ў 2017 годзе выйграў Лігу Еўропы. У актыве "Тотэнхэма" дзве перамогі ў Кубку УЕФА і адзін Кубак уладальнікаў кубкаў. Год таму трыумфатарам ЛЕ стала італьянская "Аталанта" з Бергама, якая разграміла ў фінале нямецкі "Баер" з Леверкузена - 3:0.
Роўна праз тыдзень, 28 мая, у фінальным матчы Лігі канферэнцый у польскім Вроцлаве згуляюць "Чэлсі" і іспанскі "Бетыс" з Севільі. У вырашальным паядынку галоўнага кантынентальнага турніру - Лігі чэмпіёнаў - 31 мая ў нямецкім Мюнхене сустрэнуцца французскі "Пары Сен-Жэрмен" і італьянскі "Інтэр" з Мілана.-0-