Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 мая 2018, 18:11

Андрэй Мезін пакінуў трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі

8 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Андрэй Мезін пакінуў трэнерскі штаб зборнай Беларусі па хакеі. Гэту інфармацыю ў тэлефоннай размове з карэспандэнтам БЕЛТА пацвердзіў вядомы ў мінулым галкіпер.

Ён не стаў каменціраваць прычыны прыняцця такога рашэння ў час чэмпіянату свету, але адзначыў, што шчыра жадае нацыянальнай камандзе поспехаў.

Як паведамлялася, пасля паражэння ад Расіі (0:6), якое стала для зборнай Беларусі трэцім на турніры, пасаду галоўнага трэнера беларускай дружыны пакінуў паўночнаамерыканскі спецыяліст Дэйв Льюіс. Выконваючым абавязкі галоўнага трэнера зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Даніі назначаны настаўнік гродзенскага "Нёмана" Сяргей Пушкоў.

Наступны матч на сусветным форуме беларускія хакеісты правядуць 9 мая ў 17.15 супраць каманды Швейцарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі