Фота з архіва
23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Амерыканская тэнісістка Коры Гаўф (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала першай паўфіналісткай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Сёння ў першым чвэрцьфінале амерыканка ў вельмі ўпартай барацьбе за тры гадзіны перамагла ў трохсэтавым паядынку ўкраінку Марту Касцюк (37) - 7:6 (8:6), 6:7 (3:7), 6:2. У гульні за выхад у фінал саперніцай Коры Гаўф будзе пераможца сённяшняга матчу паміж Арынай Сабаленка(2) і чэшкай Барбарай Крэйчыкавай (12). Яшчэ два чвэрцьфіналы адбудуцца заўтра. Спачатку ўкраінка Даяна Ястрэмская (93), якая абыграла беларускую тэнісістку Вікторыю Азаранка (22), сустрэнецца з чэшкай Ліндай Насковай (50), якая выбіла з турніру першую ракетку планеты польку Ігу Свёнтак, а потым расіянка Ганна Калінская (75) будзе сапернічаць з кітаянкай Сінвэнь Жэн (15).
У першым чвэрцьфінальным матчы ў мужчын дзеючы пераможца аўстралійскага чэмпіянату серб Новак Джокавіч (1) цяпер гуляе з амерыканцам Тэйларам Фрыцам (12). Таксама сёння расіянін Андрэй Рублёў (5) сустрэнецца з італьянскім тэнісістам Янікам Сінерам (4). Заўтра двухразовы фіналіст Australian Open расіянін Данііл Мядзведзеў (3) згуляе з палякам Хубертам Гуркачам (9), а сапернікам іспанца Карласа Алькараса (2) будзе прадстаўнік Германіі Аляксандр Звераў.-0-