Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 чэрвеня 2022, 16:58

Амаль 350 плыўцоў з Беларусі і Расіі выступяць на адкрытым Кубку Беларусі ў Брэсце

27 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У Брэсце з 29 чэрвеня па 2 ліпеня пройдзе адкрыты Кубак Беларусі па плаванні, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Беларускай федэрацыі плавання Кацярына Раманоўская.

Спаборнічаць плыўцы будуць у 50-метровым басейне Палаца водных відаў спорту. Гэта будуць асабістыя спаборніцтвы з камандным залікам. У турніры прымуць удзел 342 атлеты. У Брэсце збяруцца зборныя абласцей і Мінска, прадстаўнікі нацыянальнай каманды, у тым ліку яе лідары Ілья Шымановіч і Настасся Шкурдай. З Расіі прыедзе таксама моцны склад: прызёры Алімпійскіх гульняў, пераможцы і прызёры чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Каманды прыбудуць у Брэст 28 чэрвеня, у той жа дзень плыўцы правядуць першыя трэніроўкі. Спаборніцкая праграма стартуе 29 чэрвеня. На раніцу намечаны размінка і папярэднія заплывы, увечары пройдуць паўфіналы і фіналы. Мужчыны і жанчыны будуць вызначаць мацнейшых у плаванні вольным стылем, брасам, на спіне і комплексным плаванні на розных дыстанцыях: 50 м, 100 м, 200 м, 400 м, 800 м, 1500 м. Таксама заяўлены эстафеты. Пераможцаў і прызёраў чакаюць дыпломы, медалі і прызы.

Гледачы змогуць пабалець за атлетаў з трыбун, уваход свабодны. Трансляцыі спаборніцтваў пакажуць тэлеканал "Беларусь 5" і канал "Беларусь 5. Інтэрнэт".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі