Фота АБФФ
26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія футбалісты паказалі добрую гульню ў матчах з камандамі Таджыкістана і Азербайджана і атрымалі заслужаныя перамогі. Аб гэтым заявіў галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі Карлас Алос пасля матчу ў Баку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Іспанскі спецыяліст адзначыў, што сустрэчы ў Душанбэ і Баку былі рознымі, таму што сапернікі гуляюць у розны футбол. Але, самае галоўнае, што наша каманда дзейнічала вельмі ўпэўнена і зладжана, добра праявілі сябе маладыя футбалісты, у прыватнасці Трафім Мельнічэнка і Мікіта Дземчанка, якіх падтрымлівалі Сяргей Паліцевіч, Валерый Грамыка, Віталь Лісаковіч, Макс Эбонг і іншыя больш вопытныя ігракі. "Упэўнены, што гэтыя пераможныя матчы нададуць упэўненасці беларусам напярэдадні старту ў адборачным турніры чэмпіянату свету", - падкрэсліў Карлас Алос.
Учора, гуляючы ў Баку, беларусы адразу захапілі ініцыятыву і прымусілі гаспадароў думаць толькі пра абарону. Вельмі актыўна дзейнічалі Трафім Мельнічэнка, Віталь Лісаковіч, Валерый Грамыка, але ў першым тайме мяч у вароты не трапіў. Пасля перапынку гульня выраўнавалася і галкіперу гасцей Фёдару Лапавухаву давялося некалькі разоў адбіваць небяспечныя ўдары сапернікаў. І ўсё ж лік адкрылі беларусы - на 59-й мінуце сустрэчы пасля падачы з правага фланга дакладны ўдар нанёс Павел Забелін. На гэтым госці не спыніліся і яшчэ праз 20 мнут свой першы гол у складзе галоўнай каманды краіны забіў Мікіта Дземчанка, які ўстанавіў канчатковы рэзультат - 2:0.
На мінулым тыдні ў сваім першым спарынгу гэтага сезона беларускія футбалісты разграмілі ў Душанбэ каманду Таджыкістана з сухім лікам 5:0. Наступныя кантрольныя матчы беларусы правядуць у пачатку лета. На 10 чэрвеня запланаваны дамашні паядынак са зборнай Расіі. Учора расіяне атрымалі чарговую вікторыю з вялікім лікам, перайграўшы ў Маскве каманду Замбіі з рэзультатам 5:0.-0-