ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 лістапада 2021, 09:11

Аляксей Протас дапамог "Вашынгтону" перамагчы "Караліну" ў матчы чэмпіянату НХЛ

Фота з архіва
Фота з архіва

29 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі нападаючы Аляксей Протас дапамог "Вашынгтону" абыграць "Караліну" ў гасцявым матчы НХЛ з лікам 4:2 (0:0, 2:0, 2:2), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Ураджэнец Віцебскай вобласці адкрыў лік сваім голам у Нацыянальнай хакейнай лізе. Адбылася гэта знамянальная падзея для форварда "Вашынгтона" за сем з нечым мінут да канца другога перыяду. Асістэнтам беларуса, які адправіў першую шайбу ў вароты сапернікаў, выступіў Джон Карлсан.

Усяго 20-гадовы беларускі хакеіст правёў на лёдзе 17 мін 27 сек. З іх 3 мін у большасці. Акрамя закінутай шайбы ён чатыры разы кідаў па варотах, правёў адзін сілавы прыём і зрабіў 2 страты.

Да таго моманту "Сталічныя" вялі з лікам 1:0, дзякуючы таму, што сваю 749-ю шайбу ў НХЛ закінуў Аляксандр Авечкін. Расіянін тым самым наблізіўся ў спісе лепшых снайпераў у гісторыі лігі да форварда з Чэхіі Яраміра Ягра на адлегласць 17 шайбаў.

Акрамя таго, у "Вашынгтона" вызначыліся абаронцы Дзмітрый Арлоў і Джон Карлсан.

Пасля гэтай сустрэчы на рахунку "Вашынгтона" стала 33 балы пасля 22 матчаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі