Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2021, 20:03

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў Будапешце

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (86-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў 1/8 фіналу турніру катэгорыі WTA-250 у Будапешце з прызавым фодам $235 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першую партыю сённяшняга матчу з венгеркай Цімеяй Бабаш (121) беларуска выйграла з сухім лікам 6:0. У другім сэце Сасновіч узяла яшчэ два геймы запар, пасля чаго саперніца вырашыла не прадаўжаць сустрэчу. У паядынку за выхад у чвэрцьфінал Аляксандра Сасновіч згуляе з яшчэ адной венгерскай тэнісісткай Паннай Удвардзі (204).

У паядынку 1/16 фіналу турніру ў швейцарскай Лазане беларуска Вольга Гаварцова (124) сустракаецца з расійскай тэнісісткай Ганнай Блінковай (82).

Спаборніцтвы ў Лазане і Будапешце завершацца 18 ліпеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі