Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
05 жніўня 2020, 11:27

Аляксандра Сасновіч выйшла ў 1/8 фіналу тэніснага турніру ў Палерма

5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (119-ы нумар рэйтынгу WTA) выйшла ў 1/8 фіналу турніру ў італьянскім Палерма з прызавым фондам $202 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

4 жніўня ў 1/16 фіналу адзіночнага разраду Аляксандра Сасновіч упэўнена абыграла ў двух сэтах 23-ю ракетку планеты бельгійскую тэнісістку Элізэ Мертэнс - 6:4, 6:1. Гульня прадаўжалася 1 гадзіну 24 хвіліны.

У матчы за выхад у чвэрцьфінал беларуска сустрэнецца з прадстаўніцай Італіі Ясмін Пааліні (95), якая ў 1/16 фіналу перамагла расіянку Дар'ю Касаткіну (66) - 5:7, 6:4, 6:4.

У асноўную сетку спаборніцтваў у сіцылійскай сталіцы Аляксандра Сасновіч прабілася праз кваліфікацыю, перамогшы расіянку Настассю Камардзіну (201), чэшку Тэрэзу Марцінцову (133) і іспанку Лару Аруабарэну-Весіна (154).

Турнір Palermo Ladies Open, які фінішуе 9 жніўня, з'яўляецца першым афіцыйным пасля перапынку, звязанага з пандэміяй COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі