Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 студзеня 2019, 19:55

Аляксандра Сасновіч уступіла Петры Квітавай у паўфінале турніру ў Сіднеі

11 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33-і нумар сусветнага рэйтынгу) не змагла выйсці ў фінал турніру ў аўстралійскім Сіднеі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў паўфінальным паядынку беларуска ўступіла восьмай ракетцы планеты чэшцы Петры Квітавай у двух сэтах - 1:6, 2:6.

Раней Аляксандра Сасновіч перамагла расіянку Дар'ю Касаткіну (10), аўстралійку Прысцылу Хон (161) і швейцарскую тэнісістку Тымею Бачынскі (192).

У вырашальным паядынку Петра Квітава сустрэнецца з аўстралійкай Эшлі Барці (15).

На наступным тыдні Аляксандра Сасновіч у Мельбурне стартуе на першым у сезоне турніры серыі "Вялікага шлема" адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі