Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 мая 2021, 16:23

Аляксандра Сасновіч прайграла ў 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Бялградзе

21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (103-і нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыла выступленне на турніры катэгорыі WTA-250 у Бялградзе з прызавым фондам $235,2 тыс., паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў чвэрцьфінале беларуска ўступіла калумбійскай тэнісістцы Марыі Серана (115) - 4:6, 2:6. У паўфінале саперніцай калумбійкі будзе харвацкая тэнісістка Ана Конюх (188). На старце спаборніцтваў у сербскай сталіцы Аляксандра Сасновіч абыграла кітаянку Сю Ван (145) - 6:7 (6:8), 6:0, 6:2, а ў 1/8 фіналу перамагла іспанскую тэнісістку Крысціну Бучу (172) - 6:4, 5:7, 6:0.

Турнір на адкрытых грунтавых кортах Бялграда завершыцца 22 мая.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі