Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 жніўня 2019, 15:44

Аляксандра Сасновіч прайграла першай ракетцы свету на турніры ў Цынцынаці

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая займае 47-е месца ў сусветным рэйтынгу, прайграла першай ракетцы планеты японцы Наомі Осака на турніры ў амерыканскім Цынцынаці, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першым сэце матчу 1/16 фіналу беларуска ўступіла на тай-брэйку - 6:7 (3:7), у другім уступала 1:2, але змагла выйграць - 6:2, а ў вырашальнай партыі поспеху зноў дабілася японская тэнісістка - 6:2. На старце турніру Аляксандра Сасновіч узяла верх над аўстралійкай Астрай Шарма (99-ы нумар рэйтынгу WTA) - 6:1, 4:6, 6:1.

Раней дзявятая ракетка свету Арына Сабаленка ў паядынку другога круга выйграла ў кітаянкі Чжэн Сайсай (39) - 6:4, 6:3. Вікторыя Азаранка ўступіла харватцы Донне Векіч (26) - 2:6, 5:7.

У першым раўндзе парнага разраду Арына Сабаленка і бельгійка Элізэ Мертэнс прайгралі французскаму дуэту Алізэ Карнэ / Крысціна Младзенавіч - 6:4, 2:6, 6:10.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі