ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -13°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
30 жніўня 2021, 13:03

Аляксандра Сасновіч першай з беларусак стартуе на US Open

Фота AFP 2021
Фота AFP 2021

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кортах Нью-Ёрка сёння пачнецца 141-ы адкрыты чэмпіянат ЗША па тэнісе, які завяршае серыю турніраў "Вялікага шлема", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Першай з прадстаўнікоў Беларусі ў барацьбу ўступіць Аляксандра Сасновіч, якая займае 90-е месца ў сусветным рэйтынгу. У 1/64 фіналу адзіночнага разраду саперніцай беларускі будзе казахстанская тэнісістка Алена Рыбакіна, якая знаходзіцца на 20-й пазіцыі ў рэйтынгу WTA. Саперніцай Вікторыі Азаранка (19-ы нумар сусветнага рэйтынгу) сёння будзе чэшка Тэрэза Марцінцава (60). Другая ракетка планеты Арына Сабаленка ў стартавым паядынку сустрэнецца з сербскай тэнісісткай Нінай Стаянавіч (94).

У 1/64 фіналу мужчынскага адзіночнага разраду сапернікам беларуса Ільі Івашкі (53) будзе амерыканец Тэніс Сандгрэн (91). Яшчэ адзін беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (82) згуляе з палякам Хубертам Гуркачам (13).

Агульны прызавы фонд US Open-2021 складае $57,5 млн. Пераможцы ў мужчынскім і жаночым адзіночным разрадах атрымаюць па $2,5 млн. Спаборніцтвы на нью-ёркскіх кортах завершацца 12 верасня. У мінулым годзе чэмпіёнскі тытул у мужчын упершыню заваяваў аўстрыец Дамінік Цім, у жанчын другі раз турнір выйграла японская тэнісістка Наомі Осака.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі