Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 кастрычніка 2018, 19:55

Аляксандра Сасновіч не выйшла ў 1/2 фіналу Кубка Крамля

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (31-ы нумар рэйтынгу WTA) завяршыла выступленне ў розыгрышы Кубка Крамля, не здолеўшы прабіцца ў паўфінал, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сённяшнім чвэрцьфінальным матчы Аляксандра Сасновіч з брытанкай Ёханай Конта (44) прайграла першы сэт 2:6, а потым узяла рэванш з такім жа рэзультатам. У вырашальнай партыі саперніцы стабільна выйгравалі свае падачы і справа дайшла да тай-брэйка, у якім поспеху дабілася брытанка - 7:6 (7:2). У паўфінале саперніцай брытанкі будзе адна з расіянак - Дар'я Касаткіна (14) або Настасся Паўлючэнкава (40), якія сустракаюцца сёння.

Раней Аляксандра Сасновіч перамагла румынку Міхаэлу Бузарнеску (25) - 6:3, 6:4 і дзясятую ракетку планеты Кікі Бертэнс з Нідэрландаў - 6:3, 4:6, 6:3.

У чвэрцьфінале мужчынскага парнага разраду маскоўскага турніру беларус Максім Мірны і аўстрыец Філіп Освальд згуляюць з аўстрыйска-харвацкім дуэтам Юрген Мельцэр / Нікола Мекціч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі