Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
28 мая 2021, 09:25

Аляксандра Дзмітрыева заваявала бронзу на ЧЕ па кулявой стральбе

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аляксандра Дзмітрыева заваявала бронзу на чэмпіянаце Еўропы па кулявой стральбе ў Харватыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму Беларусі.

Яна вызначылася ў стральбе з малакалібернай вінтоўкі з 50 м, адкрыўшы лік медалёў у стартах дарослых спартсменаў. Да гэтага дня на подыум сярод беларусаў падымаліся толькі юніёры.

Аляксандра Дзмітрыева выступала ў адкрытай катэгорыі, у якой спаборнічалі на роўных 124 спартсмены. Як мужчыны, так і жанчыны. Апярэдзіць беларуску змаглі толькі нарвежац Хенрык Ларсен і аўстрыйская спартсменка Рэбека Коэк.

Спаборніцтвы ў гэтай дысцыпліне праходзілі ў адкрытым ціры. На вынік у тым ліку ўплывалі і ўмовы надвор'я.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі