Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 кастрычніка 2019, 19:41

Аляксандра Данішэўская: золата Сусветных пляжных гульняў у Досе - самы значны рэзультат сезона

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Золата Сусветных пляжных гульняў у Досе стала для беларускай вадналыжніцы Аляксандры Данішэўскай самым значным рэзультатам сезона. Аб гэтым спартсменка заявіла ў час сустрэчы прызёраў і ўдзельнікаў спаборніцтваў у Нацыянальным аэрапорце Мінск, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу НАК Беларусі.

"Кожны спартсмен імкнецца паказаць найбольш высокі рэзультат. Крыху нязвыкла было выступаць на марской вадзе (спаборніцтвы на водных лыжах часцей праходзяць у прэснай вадзе), але да фіналу ўжо адаптаваліся. Упершыню водныя лыжы былі прадстаўлены на вялікім маштабным спартыўным форуме. З атлетамі з іншых відаў часта сустракаліся, глядзелі футбол, валейбол - адчуванне Алімпіяды. З медалём павіншавалі ўжо многія: сябры, родныя. Не буду таіць, што золата Сусветных пляжных гульняў у Досе - самы значны рэзультат у сезоне", - сказала Аляксандра Данішэўская.

Дзякуючы залатой, сярэбранай і бронзавай узнагародам Беларусь уваходзіць у лік пяці лепшых каманд на спартыўным форуме ў Катары. Сусветныя пляжныя гульні праходзяць пад эгідай Асацыяцыі Нацыянальных алімпійскіх камітэтаў (АНАК) і будуць праводзіцца адзін раз у два гады. Пасля завяршэння пляжных гульняў у Досе 17-18 кастрычніка адбудзецца XXIV Генеральная асамблея АНАК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі