Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 мая 2020, 09:00

Аляксандр Вахавяк перамог у закрытых спаборніцтвах па дзюдо ў Мінску

20 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Вахавяк перамог у спаборніцтвах па дзюдо, якія прайшлі 19 мая ў закрытым фармаце на "Чыжоўка-Арэне" ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У фінальным паядынку Аляксандр Вахавяк адолеў Ягора Варапаева і стаў пераможцам. Бронзавыя медалі заваявалі Мікіта Свірыд і Віктар Кляўсаў. З меркаванняў бяспекі спаборніцтвы прайшлі ў абсалютнай вагавой катэгорыі, удзельнічаць у іх маглі толькі члены нацыянальнай каманды Беларусі па дзюдо.

Як адзначаў раней старшы трэнер па развіцці нацыянальнай каманды, генеральны сакратар Беларускай федэрацыі дзюдо Руслан Шарапаў, нацыянальная каманда цяпер узмоцнена рыхтуецца да класіфікацыйных турніраў, на якіх неабходна заваёўваць ачкі ў алімпійскі рэйтынг.

Актыўны спаборніцкі перыяд папярэдне назначаны ў беларускіх дзюдаістаў на восень. 8-10 лістапада ў Празе плануецца чэмпіянат Еўропы па дзюдо, які павінен быў прайсці з 30 красавіка па 3 мая, але з-за пандэміі каранавіруса быў перанесены.

XXXII летнія Алімпійскія Гульні плануецца правесці ў Токіа з 23 ліпеня па 8 жніўня 2021 года.

Сярод беларускіх дзюдаістаў апошні медаль на Алімпійскіх гульнях 2004 года ў Афінах заваяваў Ігар Макараў (100 кг). Тады ён стаў чэмпіёнам галоўнага старту чатырохгоддзя.-0-

Фото Аксаны Манчук

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі