Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 красавіка 2022, 12:28

Аляксандр Макась прызнаны лепшым іграком 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі

14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нападаючы "Гомеля" Аляксандр Макась прызнаны лепшым іграком 3-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У гасцявым паядынку з бабруйскай "Белшынай" 30-гадовы форвард гамяльчан быў сапраўдным лідарам - ён аформіў галявы дубль і дапамог сваёй камандзе дабіцца валявой вікторыі з лікам 3:2. Аўтарам самага прыгожага гола мінулага тура стаў паўабаронца мазырскай "Славіі" Валерый Патароча, які эфектным ударам са штрафнога паразіў вароты мінскага "Дынама". У тройку лепшых мячоў таксама ўвайшлі эфектныя ўдары Ягора Багамольскага ("Мінск") і Гегама Кадзімяна ("Нёман", Гродна). Галкіпер сталічнага "Дынама" Ягор Хаткевіч ажыццявіў лепшы сэйв тура, адбіўшы пенальці ў гульні са "Славіяй".

Пасля трох тураў нацыянальнага першынства лідзіруе барысаўскі БАТЭ, які набраў 9 ачкоў з 9 магчымых. Па 7 балаў маюць сталічныя "Дынама", "Энергетык-БДУ" і гродзенскі "Нёман". Ніводнага ачка не набралі футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа". Спіс лепшых бамбардзіраў узначальвае ўзбекскі нападаючы "Энергетыка-БДУ" Бабур Абдзіхолікаў, які забіў 4 мячы, на адзін гол менш у актыве гамбійскага форварда салігорскага "Шахцёра" Дэмба Дарба.

Цэнтральным паядынкам наступнага тура стане сустрэча паміж чэмпіёнам краіны "Шахцёрам" і БАТЭ, якая адбудзецца 16 красавіка ў Салігорску.

Таксама ў 4-м туры сустрэнуцца:

15 красавіка - "Слуцк" - "Мінск";

16 красавіка - "Іслач" (Мінскі раён) - "Нёман", "Тарпеда-БелАЗ" - "Арсенал" (Дзяржынск), "Дынама" (Мінск) - "Белшына";

17 красавіка - "Віцебск" - "Славія", "Гомель" - "Днепр" (Магілёў), "Дынама" (Брэст) - "Энергетык-БДУ".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі