Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 студзеня 2019, 18:57

Аляксандр Круцікаў і Ягор Мешчаракоў звольнены з БК "Цмокі-Мінск"

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўніцтва баскетбольнага клуба "Цмокі-Мінск" і трэнерскі штаб у асобе Аляксандра Круцікава і Ягора Мешчаракова прынялі рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе "Цмокаў".

Галоўным трэнерам "Цмокі-Мінск" стане Расціслаў Вяргун. Яго асістэнтамі будуць Эдмундс Валейка і Войцех Валіх.

"У першую чаргу хачу падзякаваць Аляксандру Круцікаву за тую работу, якую ён правёў у "Цмоках" у мінулым сезоне. Пад яго кіраўніцтвам каманда падарыла яркія перамогі ў Лізе ВТБ і плэй-оф Кубка ФІБА-Еўропа. На жаль, рэзультаты, паказаныя ў гэтым сезоне, сведчаць аб тым, што нам патрэбны перамены. У выніку было прынята рашэнне аб спыненні супрацоўніцтва. Упэўнены, што гэта неабходныя меры, і яны пойдуць нам на карысць", - расказаў старшыня сталічнага клуба Юрый Шакола.

Аляксандр Круцікаў узначаліў каманду ў канцы сезона 2016/2017. І ўжо ў наступным сезоне змог вывесці мінчан у плэй-оф Кубка ФІБА-Еўропа і пазмагацца за плэй-оф Адзінай Лігі ВТБ. Аднак у бягучым годзе паўтарыць поспех не ўдалося: "Цмокі" не прайшлі ў другі групавы этап Кубка, а ў Лізе ВТБ атрымалі толькі дзве перамогі ў 12 сустрэчах. Цяпер у Лізе ВТБ мінскі клуб займае апошняе 14-е месца.

Мінскія "Цмокі" 20 студзеня згуляюць у гасцях у "Хімак". Пачатак матчу ў 15.00.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі