Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 жніўня 2019, 14:37

Аляксандр Хацкевіч звольнены з пасады галоўнага трэнера кіеўскага "Дынама"

14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спецыяліст Аляксандр Хацкевіч звольнены з пасады галоўнага трэнера футбольнага клуба "Дынама-Кіеў". Такую інфармацыю распаўсюдзіла прэс-служба ўкраінскай каманды, паведамляе БЕЛТА.

"Кіеўскае "Дынама" спыняе супрацоўніцтва з галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам. Разам з ім звольнены ўвесь трэнерскі штаб першай каманды. Клуб удзячны Аляксандру Хацкевічу і яго памочнікам за праведзеную на працягу больш як двух гадоў работу і жадае поспехаў у далейшай дзейнасці", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Адна з прычын адстаўкі - завяршэнне барацьбы ў кваліфікацыі за выхад у вырашальную стадыю Лігі чэмпіёнаў. Кіяўляне ў першым матчы прайгралі ў гасцях бельгійскаму "Бруге" 0:1, а ў гульні ў адказ на сваім полі, 13 жніўня, тройчы вялі ў ліку - 1:0, 2:1 і 3:2, але не ўтрымалі перамогу, прапусціўшы мяч на 6-й кампенсаванай хвіліне другога тайма - 3:3. Дынамаўцы прадоўжаць еўракубкавы сезон у Лізе Еўропы ўжо з новым трэнерам, імя якога будзе названа пазней.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі