Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2019, 15:37

Аляксандр Глеб вярнуўся на "Эмірэйтс Стэдзіум" праз 10 гадоў

21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісты барысаўскага БАТЭ правялі перадматчавую трэніроўку на полі "Эмірэйтс Стэдзіум", дзе сёння вечарам правядуць матч 1/16 фіналу Лігі Еўропы з лонданскім "Арсеналам", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе 15-разовых чэмпіёнаў Беларусі.

З асаблівым пачуццём на арэну выйшаў ветэран БАТЭ Аляксандр Глеб, які з 2005 па 2008 год паспяхова выступаў у складзе "кананіраў". У першым, пераможным для БАТЭ матчы з "Арсеналам" (1:0) тыдзень таму на полі "Барысаў-Арэны" вопытны паўабаронца барысаўчан адыграў амаль гадзіну і сёння зноў пастараецца дапамагчы камандзе дабіцца поспеху.

Галоўны трэнер чэмпіёнаў Беларусі Аляксей Бага перад гасцявой сустрэчай падкрэсліў, каб сёння разлічваць на станоўчы вынік, яго падапечныя павінны паказаць свае лепшыя гульнявыя якасці. Гаворачы аб плане на маючую адбыцца гульню, настаўнік адзначыў, што з такімі моцнымі сапернікамі, як "Арсенал", не сорамна згуляць ад абароны, бо неабходна адстаяць мінімальную перавагу, здабытую ў Барысаве. У тым матчы пераможны гол забіў Станіслаў Драгун, які вызначыўся ў самым канцы першага тайма. Футбалісты БАТЭ трэці раз гуляюць у 1/16 фіналу Лігі Еўропы і яшчэ ні разу не пераадольвалі гэты бар'ер. У 2011 годзе яны ўступілі французскаму "Пары Сен-Жэрмену", а ў 2013-м - турэцкаму "Фенербахчэ" са Стамбула.

Іспанскі трэнер лонданскага клуба Унаі Эмеры сказаў, што сённяшні матч з БАТЭ вельмі важны. Пасля гасцявога паражэння футбалісты "Арсенала" павінны ўзяць рэванш і парадаваць сваіх балельшчыкаў добрай гульнёй і выхадам у 1/8 фіналу Лігі Еўропы. Разам з тым Унаі Эмеры падкрэсліў, што барысаўчане таксама будуць усімі сіламі імкнуцца да выхаду ў наступны раўнд плэй-оф, і не выключыў, што давядзецца гуляць дадатковы час. Але гэта адбудзецца толькі ў тым выпадку, калі асноўны час завершаць з лікам 1:0 на карысць гаспадароў.

Букмекеры не асабліва вераць у поспех беларускага клуба - каэфіцыент на перамогу БАТЭ даходзіць да 20-22 пунктаў.

Сённяшні паядынак будзе судзіць іспанская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Альберта Ундзіяна Мальенка. Гульня пачнецца ў 20.55 па беларускім часе і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі