Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 сакавіка 2020, 09:19

Аляксандр Глеб аб'явіў аб завяршэнні гульнявой кар'еры

12 сакавіка Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядомы беларускі футбаліст Аляксандр Глеб вырашыў завяршыць гульнявую кар'еру. Аб гэтым ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасля прэзентацыі дакументальнага фільма "Наш HLEB", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Глеб з'яўляецца лепшым беларускім футбалістам постсавецкага перыяду. Ён нарадзіўся 1 мая 1981 года, футболам пачаў займацца ў СДЮШАР мінскага "Дынама". З 1999 года гуляў у барысаўскім БАТЭ, адкуль у 2000 годзе перайшоў у клуб нямецкай бундэслігі "Штутгарт". У 2005-м Аляксандр Глеб стаў іграком лонданскага "Арсенала", а праз 3 гады перабраўся ў "Барселону", з якой стаў чэмпіёнам і ўладальнікам Кубка Іспаніі. У 2009 годзе ў складзе "Барсы" Аляксандр Глеб выйграў галоўны клубны турнір Старога Свету - Лігу чэмпіёнаў. Акрамя таго, ён выступаў у англійскім "Бірмінгем Сіці", нямецкім "Вольфсбургу", турэцкіх "Генчлербірлігі" (Анкара) і "Коньяспоры", а таксама расійскіх "Крылах Саветаў" (Самара). У мінулым сезоне Аляксандр Глеб гуляў у "Іслачы" (Мінскі раён).

У складзе нацыянальнай зборнай Беларусі Аляксандр Глеб правёў 80 матчаў, забіўшы 6 мячоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі