Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 мая 2019, 14:02

Аляксандр Андрыеўскі назначаны галоўным трэнерам ХК "Дынама-Мінск"

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі спецыяліст Аляксандр Андрыеўскі назначаны галоўным трэнерам хакейнага клуба "Дынама-Мінск", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе мінскай каманды.

За кар'еру іграка Аляксандр Андрыеўскі шмат сезонаў запар быў лідарам і капітанам нацыянальнай зборнай Беларусі, дзевяць сезонаў правёў у мінскім "Дынама". У яго паслужным спісе таксама клубы ЗША, Фінляндыі, Італіі, Германіі і Расіі. Ён першы з беларусаў выступіў у клубе НХЛ "Чыкага".

Трэнерскую работу Аляксандр Андрыеўскі пачаў таксама ў дынамаўскім у клубе ў сезоне 2006/2007, узначальваў маладзёжную зборную Беларусі і ХК "Гомель". У сезоне 2008/2009 пасля адстаўкі Глена Хэнлана ўзначаліў мінскае "Дынама". Пад яго кіраўніцтвам "зубры" выйгралі Кубак Шпенглера ў 2009 годзе. У КХЛ ён таксама ўзначальваў "Адмірал" з Уладзівастока, а ў мінулым сезоне трэніраваў "Сібір".

"У спісе кандыдатаў на пасаду настаўніка "Дынама" значылася амаль дзесяць чалавек. Са свабодных на гэты момант беларускіх трэнераў найбольшы вопыт работы ў КХЛ мае якраз Аляксандр Андрыеўскі. Ён двойчы выводзіў у плэй-оф "Адмірал", а ў мінулым сезоне істотна палепшыў гульню "Сібіры", якая, нягледзячы на правальны старт, далей змагалася за тое, каб трапіць у васьмёрку мацнейшых. Да таго ж Андрыеўскі ўжо адбыўся як трэнер і добра ведае спецыфіку нашага хакея. З ім клуб звязвае надзеі на якасны прагрэс у гульні і, вядома ж, выхад у плэй-оф", - расказаў генеральны дырэктар "Дынама-Мінск" Дзмітрый Баскаў.

У бліжэйшы час сумесна з кіраўніцтвам Аляксандр Андрыеўскі сфарміруе свой трэнерскі штаб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі