Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 студзеня 2019, 19:59

Аліна Змушка ўстанавіла нацыянальны рэкорд на чэмпіянаце Беларусі па плаванні

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аліна Змушка стала чэмпіёнкай і ўстанавіла новы нацыянальны рэкорд на дыстанцыі 200 м брасам (2 мін 25,54 сек) на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па плаванні ў Брэсце, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі плавання (БФП).

Папярэдняе дасягненне на гэтай дыстанцыі з 2006 года належала Іне Капішынай (2 мін 26,25 сек).

На другую прыступку п'едэстала гонару паднялася Вікторыя Міхалап (2 мін 29,92 сек), бронзавы медаль заваявала Юлія Лемке (2 мін 30,79 сек).

На цырымоніі адкрыцця па выніках рэспубліканскага агляду-конкурсу за 2018 год на прызы "За высокае спартыўнае майстэрства" былі ўзнагароджаны тройкі лепшых спартсменаў і трэнераў. Сярод плыўцоў першае месца заняў Ілья Шымановіч, другое - Мікіта Цмыг, трэцяе - Яўген Цуркін.

Сярод трэнераў вышэйшую ўзнагароду атрымала Алена Малюска, на другім месцы размясцілася Ганна Букрэева, на трэцім радку - Яўген Платонаў. Лепшай юніёркай прызнана Настасся Шкурдай, другое месца ў Настассі Куляшовай, а трэцяе - у Канстанціна Курачкіна.

Для беларускіх спартсменаў нацыянальны чэмпіянат - галоўны адборачны старт на еўрапейскі форум у Глазга (Вялікабрытанія), які пройдзе 4-8 снежня 2019 года.

Удзел у спаборніцтвах прымаюць больш за 300 атлетаў з Беларусі, Украіны і Расіі. Завершыцца чэмпіянат Беларусі 19 студзеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі