
24 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У складзе спартыўнай дэлегацыі Беларусі на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях адбылася замена, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
Па выніках этапу Кубка свету па біятлоне ў Антхольцы трэнерскім штабам нацыянальнай каманды Беларусі прынята рашэнне, што замест Ірыны Кручынкінай у Пекіне выступіць маладая спартсменка Аліна Пільчук, якая паказала больш стабільныя вынікі ў апошніх афіцыйных гонках. У гэтым сезоне яна дэбютавала на этапах Кубка свету і змагла заваяваць першы заліковы бал. Разам з маладой біятланісткай у зборнай Беларусі за алімпійскія ўзнагароды будуць змагацца алімпійскія чэмпіёнкі Пхёнчхана-2018 у эстафеце Дзінара Алімбекава і Ірына Лешчанка, а таксама Ганна Сола і Алена Кручынкіна. У склад мужчынскай каманды ўвайшлі Антон Смольскі, Максім Варабей, Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі і Раман Ялётнаў.
Усяго ў склад спартыўнай алімпійскай дэлегацыі Беларусі ўключаны 29 атлетаў, якія выступяць у шасці відах праграмы: біятлон, горныя лыжы, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, фрыстайл, фігурнае катанне. Алімпійскія гульні ў Пекіне пройдуць 4 па 20 лютага.-0-