Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 кастрычніка 2021, 15:49

Аліна Гарнасько выйграла другі медаль на ЧС па мастацкай гімнастыцы

27 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуска Аліна Гарнасько выйграла бронзу чэмпіянату свету па мастацкай гімнастыцы ў практыкаваннях з мячом. Турнір праходзіць у Японіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларуская грацыя за сваю праграму атрымала 27,300 бала. Гэта яе другая ўзнагарода планетарнага форуму ў Кітакюсю. Раней падапечная Марыны Лобач выйграла сярэбраны медаль у практыкаваннях з абручом.

Апярэдзіць медалістку Гульняў у Токіа змаглі толькі расійскія спартсменкі. Дзіна Аверына заваявала залаты медаль з рэзультатам 29,125 бала. Пры гэтым 23-гадовая спартсменка стала 15-разовай чэмпіёнкай свету. Сярэбраны медаль на рахунку яе сястры Арыны Аверынай - 27,675 бала.

Заўтра адбудуцца кваліфікацыйныя старты ў практыкаваннях са стужкай і булавамі. Па выніках вызначацца не толькі ўдзельніцы вырашальнай стадыі спаборніцтваў у гэтых відах праграмы, але і фіналісткі ў асабістым мнагабор'і.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі