Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Аліна Гарнасько стала ўладальніцай Кубка Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор'і

Спорт 11.11.2019 | 13:36

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінчанка Аліна Гарнасько стала ўладальніцай Кубка Беларусі па мастацкай гімнастыцы сярод спартсменак 2003 года нараджэння і старэйшых у мнагабор'і, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Сталічная спартсменка бліскуча справілася з обручам, мячом і булавамі, зарабіўшы ў суме 85,350 балаў. Серабро ў Юліі Еўчык (79,900), бронза ў Ганны Каменшчыкавай (78,400).

У камандным першынстве сярод майстроў спорту, юніёрак і прэ-юніёрак перамаглі Аліна Гарнасько, Валерыя Бяляўская і Улада Болзан. Другімі сталі Настасся Салас, Ірына Карніевіч і Сафія Ахрымчук. На трэцюю прыступку п'едэстала ўзняліся Юлія Еўчык, Дзіна Агішава і Дар'я Вышнікава.

Сярод спартсменак 2004-2006 гадоў нараджэння ў тройцы лепшых Ксенія Сцешыц, Дар'я Ткачова і Дзіна Агішава, 2007-2008 гадоў - Аліна Рэчкіна, Варвара Юшко і Улада Болзан.

У групавых практыкаваннях на вышэйшую прыступку п'едэстала ўзнімаліся грацыі з Гродна, БФСТ "Дынама" і Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Час стаць прыкметным! У асенне-зімовы перыяд у цёмны час сутак традыцыйна павялічваецца колькасць ДТЗ з удзелам пешаходаў і веласіпедыстаў.