Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 ліпеня 2021, 19:50

Алімпійская вёска адкрылася ў Токіа

13 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталіцы Японіі адкрылася Алімпійская вёска, якая пачала сваю работу за 10 дзён да старту Гульняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Комплекс размясціўся на беразе Такійскага заліва, тут будзе пражываць 18 тыс. спартсменаў і прадстаўнікі нацыянальных каманд.

У сувязі з пандэміяй каранавіруса аб'ект быў адкрыты без афіцыйнай цырымоніі. На тэрыторыі будзе арганізавана кругласутачная работа медыцынскага блока для агляду атлетаў з сімптомамі заражэння.

Атлеты будуць прыязджаць у вёску за пяць дзён да пачатку сваіх спаборніцтваў, а ад'язджаць не пазней, чым праз 2 дні пасля завяршэння выступлення.

Афіцыйна адкрыў сваю работу і Алімпійскі медыяцэнтр. Гульні ў Токіа плануюць асвятляць больш за 6 тыс. акрэдытаваных журналістаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі