23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адтэрміноўка правядзення летніх Алімпійскіх гульняў у Токіа не выключана. Такі варыянт магчымы, калі нельга будзе правесці спаборніцтвы ў звычайным фармаце. Аб гэтым, як паведамляе ТАСС, выступаючы ў парламенце, заявіў прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ.
"Пазіцыя Міжнароднага алімпійскага камітэта адпавядае курсу на правядзенне Алімпіяды ў поўным фармаце. Калі гэта будзе немагчыма ажыццявіць, то трэба будзе прыняць рашэнне аб адтэрміноўцы, зыходзячы з таго, што мы ў першую чаргу павінны думаць аб спартсменах, - сказаў Сіндза Абэ. Ён таксама падкрэсліў, што рашэнне наконт правядзення Алімпіяды прымае МАК, і на гэтым этапе пытанне аб адмене Гульняў не стаіць на парадку дня.
Згодна з планам Алімпіяда павінна прайсці з 24 ліпеня па 9 жніўня.-0-