Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 сакавіка 2020, 17:47

Алімпіяда ў Токіа перанесена на адзін год

24 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Токіа вырашана адкласці на адзін год у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса COVID-19. Такое рашэнне прынята па выніках перагавораў паміж прэм'ер-міністрам Японіі Сіндза Абэ і прэзідэнтам Міжнароднага алімпійскага камітэта Томасам Бахам, паведамляе японская дзяржаўная тэлерадыёкампанія NHK.

Тэлефонная размова паміж Сіндза Абэ і Томасам Бахам адбылася сёння. Прапанову аб пераносе Гульняў вынес японскі прэм'ер, а прэзідэнт МАК выказаў поўную згоду. Чакаецца, што Алімпійскія і Паралімпійскія гульні ў Токіа адбудуцца не пазней за лета 2021 года.

Як паведамлялася раней, МАК з аргкамітэтам Гульняў-2020 у Токіа, уладамі Японіі і горада Токіа абмяркоўвалі розныя варыянты правядзення Алімпіяды ва ўмовах распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі - аж да пераносу спаборніцтваў. Гульні маглі быць праведзены ў раней вызначаныя тэрміны, паколькі ў самой Японіі сітуацыя з каранавірусам паляпшаецца. У той жа час у МАК адзначалі імклівае распаўсюджванне інфекцыі ў іншых краінах. Планавалася, што XXXII летнія Алімпійскія гульні пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі